“У нас няма ніякіх афіцыйных зьвестак пра тыя, абвінавачваньні, якія вылучаныя Зэльцэру”, - заявіў Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.
У інтэрвію Інтэрфаксу дыплямат патлумачыў: “Адна зь цяжкасьцяў, зь якой мы сутыкнуліся – нашаму консулу ў часе наведаньняў не дазволена абмяркоўваць тыя абвінавачваньні, якія вылучаныя супраць яго”.
“Ягонае здароўе працягвае пагаршацца… Зараз ён не атрымлівае неабходных лукаў, і ў ЗША існуе вялікая цікавасьць да стану ягонага здароўя”, - паведаміў Дж.Мур.
Ён нагадаў, што пры канцы красавіка ў сваёй заяве Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў вызваліць Э.Зэльцэра зь меркаваньняў гуманнасьці.
Адказваючы на пытаньне, ці ня мог грамадзянін ЗША стаць “прадметам гандлю ў дыпляматычнай вайне паміж ЗША і Беларусьсю”, Дж.Мур заявіў: “Не. Ён прыехаў у Беларусь як прыватная асоба. Ён ня мае ніякіх дачыненьняў да ураду ЗША. Мы не будзем прыватных асобаў, улучна з грамадзянамі Амэрыкі, прабіць прадметам гандлю”.
Супраць грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра КДБ Беларусі завяло крымінальную справу за кантрабанду наркотыкаў. У яго сканфіскавалі болей за 100 пігулак, сярод якіх”Кадэін”, “Гідракажон”, “Буталбітал”, “Фэнтэрмін”
Эмануіла Зэльцэра затрымалі 12 сакавіка 2008 г. у аэрапорце “Менск-2”.
У дадзены момант Э.Зэльцэр знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ у Менску.
Адкават Эмануіл Э.Зэльцэр – экспэрт у пытаньнях арганізаванай злачыннасьці і адмываньня грошай.