У сядзібе БНФ у Менску адбылася ініцыяваная Беларускай асацыяцыяй журналістаў дыскусія пра ўзаемадзеяньне незалежных мэдыяў дэмакратычнай апазыцыяй.
Фармальна дыскусія ўзьнікла ў зьвязку зь лістом трох палітыкаў – сяброў “Маладога фронту”, Партыі БНФ і БСДП (Грамада) – да міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага. Яго аўтары прасілі польскага міністра паўплываць на працу радыёстанцый, якія вяшчаюць з Польшчы (“Эўрапейскага радыё для Беларусі” і “Радыё Рацыя”), а таксама тэлеканалу “БелСат”. У лісьце гаварылася, што згаданыя мэдыі ў сёньняшнім выглядзе “ня могуць канкураваць зь беларускімі FM-станцыямі”. Яны прапанавалі стварыць Назіральную раду.
Старшыня БАЖ Жана Літвіна заявіла:
“Прэса, які б аўтарытарны рэжым ні быў, не павінна абслугоўваць палітычныя рухі, не павінна абслугоўваць асобных палітыкаў альбо асобныя партыі. Мне падаецца, у гэты перадвыбарчы пэрыяд адна зь місій незалежнай прэсы — узяць на сябе функцыю форуму. Я вельмі спадзяюся, што гэтая сустрэча, якая была ў нашых палітыкаў на “БелСаце”, якраз, магчыма, і зводзілася да таго, што вам патрэбна ад “БелСату” дапамога ў правядзеньні гэтага форуму дзеля абмеркаваньня самага набалелага перад парлямэнцкімі выбарамі”.
Спадарыня Літвіна заклікала палітыкаў дэманстраваць цьвёрдую пазыцыю адносна праблемаў свабоды слова ў Беларусі:
“Нам вельмі патрэбная ваша падтрымка, партнэрства ў адстойваньні гэтых правоў. Першае — вяртаньне ў Беларусь выданьняў “Товарищ” і “Народная воля”, якія працягваюць друкавацца ў Смаленску. Адмена забароны на распаўсюд незалежнай прэсы. На другім месцы — гэта роўныя эканамічныя ўмовы, спрыяньне стварэньню цывілізаванага мэдыя-рынку. Калі не адмена, то мараторый на 5 самых адыёзных пунктаў Крымінальнага кодэксу: годнасьць кіраўніка краіны, дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь... У гэты пэрыяд падрыхтоўкі да парлямэнцкіх выбараў гэта тычыцца і вас, хто пойдзе на гэтую выбарчую кампанію. І, нарэшце, разьдзяржаўленьне, дэманапалізацыя”.
Адзін зь лідэраў аб’яднаных дэмсілаў Анатоль Лябедзька заявіў, што прыярытэт быў і застаецца асноўны — разарваць інфармацыйную блякаду. Адносна тэлеканалу “БелСат” ён сказаў:
“БелСат” — гэта структура ў польскай структуры. Як дадаць ёй беларускасьці? Вось якая была ідэя. Стратэгічна мы “БелСат” падтрымоўвалі вельмі моцна і ставім задачу, каб гэта ўсё ж быў беларускі тэлевізійны канал у фармаце эўраатлянтычнага праекту”.
Ігар Рынкевіч, адзін з аўтараў ліста да польскага міністра, сказаў, што лідэрам аб’яднаных дэмсілаў трэба працягнуць сустрэчы з прадстаўнікамі незалежных мэдыяў:
“Мы ўкінулі пэўны фэрмэнт, і праца пайшла. Ніхто з прысутных дэмакратычных палітыкаў не зьбіраецца кантраляваць незалежную прэсу. Але што тычыцца прафэсіяналізму — гэта павінна вырашаць сама ж карпарацыя журналістаў”.
Паводле спадара Рынкевіча, дэмакратычным кандыдатам на выбарах трэба ўнесьці ў свае праграмы палажэньні па абароне і прававым рэгуляваньні дзейнасьці мэдыяў.