На ўкраінска-беларускай мяжы стралялі

Памежнікі заставы “Самары” Луцкага атраду (Украіна) стрэламі спрабавалі спыніць аўтамабіль “Ніва”, у якім на тэрыторыю Беларусі везьлі 80 літраў віна і 6 літраў настойкі.
Пра гэта паведаміла агенцтва УНІАН са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Ўкраіны.

1 чэрвеня кіроўца аўтамабіля зь беларускімі нумарамі, які рухаўся з боку ўкраінскага паселішча Сільца Мліноўскія, не спыніўся для агляду і праехаў заставу. Пасьля папераджальных стрэлаў, украінскія памежнікі адкрылі агонь па колах.

Машына спынілася за некалькі мэтраў да дзяржаўнай мяжы. Кіроўца зьбег на тэрыторыю Беларусі.