Амбасада Вугоршчыны запрацуе 3 чэрвеня

Афіцыйная цырымонія адкрыцьця амбасады Вугоршчыны ў Менску прызначаная на 3 чэрвеня.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, тавараабарот паміж Беларусьсю і Вугоршчынай павялічыўся ў 2007-м годзе на 29% і склаў 270,4 мільёнаў даляраў, паведамляе БелТА.

Беларускі экспарт: нафтапрадукты, трактары, чорныя мэталі і калійныя ўгнаеньні. Імпарт з Вугоршыны: мэдыкамэнты, электратэхніка, сельска-гаспадарчыя машыны.