Сёлета ў чэрвені будзе пяць гадоў, як Беларусь разьвіталася з Васілём Быкавым. На хвалях Свабоды ўпершыню прагучалі шмат якія творы пісьменьніка ў аўтарскім чытаньні і ў выкананьні дыктараў. Цяпер настаўнікі і вучні, сьвятары і палітзьняволеныя, паэты і палітыкі будуць чытаць у эфіры свае ўлюбёныя старонкі. Гаворыць сястра пісьменьніка Валянціна Быкава.
Я што і пазабывала, і зьдзіўляюся -- як ён усё ў памяці трымаў? Усё памятаў, дзе крыніца, дзе якая сьцяжынка, дзе норы кратоў. Ён кратоў лавіў, пасткі на кратоў устаўляў. А тады шкуркі здаваў у нарыхтовачную ў Кублічах. Яны дорага тады каштавалі, гэтыя скуркі кратоў. А грошай жа не было. Дык ён гэтых скурак наздае, і кніжак сабе накупляе, і чаго пажадае, і фарбаў... Я дык ужо і забылася, а ён апісаў, усё ўспомніў... А мне плакаць хочацца. і сьлёзы ліюцца.
Мінулае ўспамінаецца... Успамінаецца, як у дзяцінстве былі. А тады пасьля вайны, як ён прыяжджаў да нас. У Гродне жыў, і ў Мінск яны пераехалі... Як ён стаў пісаць, дык я ўвесь час слухаю па радыё, як пра яго пачнуць гаварыць. І расказваю бацьку і маме.. Першыя яго помню творы, аповесьць першую ён напісаў. Я тады расказала ім, а радая сама! А тады, як прэмію яму прысвоілі, адну, другую, і грошы прысылаў бацьку з маткай. І прыяжджаў. А як прыедзець, усяго навязець. Ён жа такі заботлівы! Дык ён жа мне, як паехаў у заграніцу, дык ён жа званіў, па два разы ў месяц мне званіў. “Як, Валечка, ты здаровая? Як ты жывеш? Ці ёсьць у цябе што есьці?... (плача) Ці ёсьць у цябе ў хатцы цёпленька? Як тваё здароўейка, а ці пасадзіла ты сваю бульбачку?” А сам ужо хворы быў, калі заграніцу паехаў.
Лукашэнка, я чула, раз сказаў: "Што ён там, "зялёненькія" яму плоцяць, што яму да Беларусі? Ён там дзенежкі "зялёненькія" атрымлівае, і піша для іх”... Дык я тады, ай, расстраівалася... Праўда, мясцовыя нічога, мясцовыя ўлады нічога. А вось па радыё я колькі разоў чула... Асабліва як была такая на радыё, усё гаварыла, – Чайка. Дык яна... Яна ліла... Нейкі камэнтатар яна. Была рэдактарам журналу камуністычнага. Дык яна ўсё часта крытыкавала. Апазыцыю крытыкавала, ну і Васіля. Калі-небудзь чую, як яна пра яго гаворыць. Крытыкавала яго. Так ужо гаварыла... Абы што на яго гаварыла...
А нашы яго ўсё папракалі, як ён у Народным Фронце быў. Як да размовы прыдзецца, дык – "А, гэты Народны Фронт, іх толькі біць усім нада!" А ўжо як ён памёр, Васіль, цяпер – не. Цяпер больш злагодзіліся. Як музэй гэты адкрылі, дык сталі паважаць болей-меней, успамінаць яго.
Ніводнага дня не бывае, каб я яго ня ўспомніла. А як чытаю яшчэ... І сьлёзы ліюцца і ліюцца...
Сястра Быкава Валянціна ў эфіры Свабоды чытае і камэнтуе ўрыўкі з кнігі ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”: