20 гадоў адкрыцьцю Курапатаў – ствараем разам поўную фотагісторыю Дзядоў і талокаў, барацьбы і малітваў
Ад 3 траўня да 3 чэрвеня грамадзкі рэдактар фотаконкурсу “Мае фота – мае Курапаты” Зянон Пазьняк выбірае найбольш цікавыя і характэрныя фотаздымкі.
Вынікі першага туру
Вынікі другога туру
Вынікі трэцяга туру
Вынікі чацьвертага туру
Вынікі пятага туру
Падсумаваньне вынікаў і ганараваньне -- 3 чэрвеня, ва аўторак ва ўрочышчы Курапаты.
Пачатак у 17.30
Яшчэ раз нагадаем пераможцаў фотаконкурсу “Мае фота – мае Курапаты”
Андрэй Аляхновіч за фота “Памятаем”і “Памятай хлопча” атрымае кнігу Зянона Пазьняка "Дарога", а таксама ад Радыё Свабода прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.
Уладзімер Арлоў за сэрыю архіўных здымкаў і фота “Поле Айчыны” атрымае камплект часопіса “Беларускія Ведамасьці” №№1-62(1996-2008 гады).
Юры Беленькі за фота “Юхо” атрымае ад Радыё Свабода фотаапарат і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.
Зьміцер Крыванос за фота “Курапаты – птушкі” атрымае кнігу Зянона “Глёрыя Патрыя”, а таксама ад Радыё Свабода прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.
Аўгіньня Манцэвіч у намінацыі “За творчы падыход” за сэрыю фатаграфіяў “Маркотныя Курапаты” атрымае кнігу Зянона Пазьняка “Новае стагоддзе”, а таксама ад Радыё Свабода прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.
Ангеліна Масюта -- спэцыяльнай ўвагай за актыўнасьць у фіксацыі Курапатаў і за фатаграфію “Сьнежныя Курапаты” атрымае кнігу Зянона Пазьняка “Гутаркі з Антонам Шукелойцем”, а таксама прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.
Спадарыня Надзея за фота “Гэб’ё” атрымае кнігу Зянона Пазьняка “Развагі: Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990-III.1996)”, а таксама прыёмнік і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.
Алесь Чахольскі --“За пасьлядоўную фіксацыю тэмы Курапатаў” за сэрыю архіўных фатаграфіяў атрымае другое выданьне легенды “Парсіваль” з прадмовай Зянона Пазьняка, а таксама ад Радыё Свабода фотаапарат і 14 кнігаў “Бібліятэкі Свабоды” у PDF фармаце, а таксама ўсе фотаматэрыялы конкурсу “Мае фота -- мае Курапаты” на флэш-карце.
Таксама нашы калегі -- цяперашнія і ранейшыя -- ўдзельнічалі ў праекце “Мае фота – мае Курапаты” па-за конкурсам.
Сяргей Абламейка -- за сэрыю архіўных здымкаў і асабліва за фота “Памяць пра генацыд” атрымае другое выданьне легенды “Парсіваль” з прадмовай Зянона Пазьняка.
Алесь Дашчынскі -- за здымак “Талака” атрымае кнігу Зянона Пазьняка “Развагі”.
Юры Дзядзінкін -- за здымкі ў катэгорыях “Добрае дакумэнтальнае сьведчаньне сутнасьці зьявы” і “Сваісты погляд” атрымае кнігу Зянона “Вялікае княства”.
Усяго на конкурс былі дасланыя больш за 200 фота. Людзі працягваюць дасылаць фота і надалей. Здымкі, што ня трапілі ў агляд, будуць пазьней выстаўленыя на сайце “Мартыралёг”. Мы дзякуем усім за ўдзел у фотаконкурсе.