Пра гэта “Свабодзе” паведаміла жонка прадпрымальніка Натальля Парсюкевіч, якая 29 траўня бачылася з мужам у Жодзінскай калёніі. Паводле яе, Сяргея Парсюкевіча раніцай папярэдзілі пра адпраўку ў іншую калёнію, але не сказалі, куды дакладна.
Спатканьне Сяргея Парсюкевіча з жонкай доўжылася ўсяго 40 хвілін. Вось што Натальля распавяла пра сустрэчу:
Усяго ў пакоі было 6 чалавек, усе размаўлялі са сваімі сваякамі, яшчэ сядзеў міліцыянт, які ўсё слухаў. Пра здароўе Сяргей сказаў, у санчастцы яго ніяк не лячылі
Заўтра, 30 траўня, у Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжана скарга Сяргея Парсюкевіча на прысуд Маскоўскага раённага суду, паводле якога прадпрымальніка асудзілі на 2,5 года зьняволеньня за напад на міліцыянта. Сяргей Парсюкевіч заяўляе, што яго перасьледуюць як актывіста прадпрымальніцкага руху.