Чарнавецкі захавае пасаду мэра Кіева?

Паводле папярэдніх зьвестак больш за 37 працэнтаў кіяўлянаў прагаласавала на нядзельных выбарах за цяперашняга кіраўніка гораду Леаніда Чарнавецкага.

На другім месцы Аляксандар Тручынаў з БЮТ(18,5%), на трэцім – баксёр Віталь Клічко (17,5% працэнтаў галасоў).

Блёк Чарнавецкага перамагае і на выбарах Кіеўскай рады. Блёк «Наша Украіна – Народная самаабарона» не пераадольвае трохпрацэнтны бар'ер.