Правы забралі ў Юрася Губарэвіча, а таксама ў ві другога кіроўцы, дэмакратычнага актывіста зь Віцебску Хрыстафора Жаляпава.
Гэта адбылося на аршанскім рынку пад час сустрэчы А.Мілінкевіча з пакупнікамі і гандлярамі. Усьлед за палітыкам ходзяць 2 міліцыянты. Супрацоўнікі МУС ужо папярэдзілі лідэра Руху “За свабоду”, каб ён ня ладзіў мітынгаў і дэманстрацыяў.