Музыкі "Крамбамбулі" раздавалі аўтографы <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Сёньня ў канцэртнай залі "Менск" гурт “Крамбамбуля” даў сольны канцэрт. На ім адбылася прэм’ера праграмы "Хвалі пазытыву", зь якой упершыню пасьля вялікага перапынку "Крамбамбуля" паедзе ў тур па Беларусі. А напярэдадні музыкі "Крамбамбулі" раздавалі аўтографы ў офісе мабільнай кампаніі МТС, якая зьяўляецца адным са спонсараў канцэрту.