15 траўня Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра эканамічныя санкцыі адносна трох беларускіх кампаніяў, зьвязаных з канцэрнам “Белнафтахім”, санкцыі да якога былі ўведзеныя ў мінулым годзе.
Сёньняшняя заявы Мінфіну ЗША тычыцца ААТ “Лакафарба”, ААТ “Полацак-шкловалакно” і Беларускага нафтавага гандлёвага дому. Актывы гэтых прадпрыемстваў, калі яны будуць знойдзеныя ў ЗША, будуць замарожаныя, амэрыканскім грамадзянам забаронена мець бізнэсовыя дачыненьні з гэтымі прадпрыемствамі.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў у інтэрвію Інтэрфаксу, што новыя санкцыі ЗША істотна не адаб’юцца на працы беларускіх прадпрыемстваў. Віцэ-прэм’ер, аднак, адзначыў, што ў выніку санкцый ЗША адносна трох беларускіх прадпрыемстваў “узьнікнуць пэўныя праблемы, у тым ліку ім давядзецца дывэрсыфікаваць пастаўкі сваёй прадукцыі”.
Спадар Сямашка заявіў, што беларускі бок прыняў прэвэнтыўныя меры, каб прадпрыемствы і працоўныя калектывы не пацярпелі.
Паводле першага віцэ-прэм’ера, гэтыя санкцыі найбольш закрануць “Шкловалакно”, бо ў ЗША паступалі істотныя продажы прадукцыі гэтага прадпрыемства ў працэнтных адносінах. Аднак гэтая прадукцыя запатрабавана на іншых сусьветных рынках.
Раней у інтэрвію агенцтву "Reuters" старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч прызнаў, што "санкцыі, уведзеныя ЗША супраць беларускага канцэрну "Белнафтахім", наносяць іміджавую шкоду Беларусі і палохаюць патэнцыйных інвэстараў”. Паводле Пракаповіча, “увядзеньне ЗША санкцыяў супраць “Белнафтахіму” – пытаньне само па сабе нязначнае, але інвэстары, якія пачулі пра гэта, зразумела, задумаліся. Усе чакаюць, чым гэта скончыцца”.
Наколькі істотную шкоду наносяць цяперашнія і могуць нанесьці новыя санкцыі ЗША? Меркаваньне эканаміста Аляксандра Чубрыка:
“Цяжка не пагадзіцца з Пракаповічам што да іміджавай шкоды. Што да матэрыяльнай шкоды, то калі мы проста паглядзім на афіцыйную статыстыку, на тэмпы росту экспарту нафтапрадуктаў (гэта галоўнае, на што маглі паўплываць санкцыі), мы ўбачым, што гэты рост вельмі істотна паскорыўся. Мне здаецца, што “Белнафтахім” здолеў выкруціцца, нават калі санкцыі на яго неяк уплывалі.
Я думаю, што ўвядзеньне новых санкцыяў – вынік пасьлядоўнай пазыцыі амэрыканцаў: яны абяцалі, што іх увядуць, і яны іх увялі. Ці будзе гэта мець эканамічныя наступствы? Думаю, што ня будзе, акрамя тых, пра якія казаў Пракаповіч. Я думаю, пэўнае выйсьце знойдзецца з гэтай сытуацыі. Рэч у тым, што частка нафтапрадуктаў, якая экспартавалася ў Злучаныя Штаты, відавочна, экспартавалася празь Нідэрлянды, і, напэўна, гэта рабілася іншымі кампаніямі – не “Белнафтахімам”. Таму, я думаю, эканамічны эфэкт ад санкцыяў ЗША мінімальны”.
На думку палітоляга Андрэя Фёдарава, і цяпер наўрад ці да амэрыканскіх санкцыяў далучыцца Эўразьвяз:
“Зыходзячы з таго, што амэрыканскія прадстаўнікі і ў Менску, і ў Вашынгтоне два тыдні таму казалі пра тое, што санкцыі будуць працягнутыя, можна меркаваць, што гэта сапраўды пэўнае пашырэньне эканамічных санкцыяў супраць “Белнафтахіму” і яго прадпрыемстваў. Пакуль, зразумела, ніхто ня можа сказаць, наколькі сур'ёзную шкоду нанясе гэта Беларусі, наколькі вялікімі будуць страты беларускага боку, але я мяркую, што ў любым разе адказ Менску будзе даволі рэзкі. Можна меркаваць пра гэта з таго, што было сказана Аляксандрам Лукашэнкам у інтэрвію агенцтву “Ройтэрз” два дні таму, пагатоў, як мы ведаем, у Беларусі няма вялікай эканамічнай залежнасьці ад Злучаных Штатаў. І беларускае кіраўніцтва ня вельмі баіцца беспасярэдне гэтых санкцыяў. Яно баіцца хутчэй наступстваў. Таму я думаю, што адказ будзе даволі жорсткі. І, на жаль, да тых вынікаў, на якія разьлічваюць Злучаныя Штаты, гэта значыць да вызваленьня палітзьняволеных, санкцыі наўрад ці прывядуць.
Я мяркую, што ніякай рэакцыі з боку Эўразьвязу ня будзе. Што да Масквы, тут сытуацыя, на мой погляд, больш складаная. Дагэтуль, як мы ведаем, яна ніяк не рэагавала на беларуска-амэрыканскае процістаяньне, але я не выключаю, што гэтым разам рэакцыя ўсё ж будзе. Праўда, калі яна й будзе, так, мне здаецца, усё ж вэрбальная. Ня думаю, што Расея пойдзе на нейкія канкрэтныя крокі супраць Злучаных Штатаў”.
Сацыял-дэмакратычны палітык Мікола Статкевіч называе амэрыканскі адказ чаканым. На ягоную думку, беларускія ўлады скарыстаюць санкцыі для паляпшэньня свайго вобразу ў вачох беларускага, а асабліва расейскага насельніцтва:
“Безумоўна, санкцыі чаканыя. Вялікая дзяржава павінна была нешта зрабіць, калі ёй па сутнасьці ў твар плюнулі: пасольства выганяюць. Іншая рэч, ці будзе гэта на вялікую шкоду беларускім ўладам. Эканамічна вялікай шкоды ня будзе ў найбліжэйшы час. Гэтыя санкцыі былі б балючыя, калі б да іх далучылася Эўропа, а яна да іх не далучыцца.
Але разам з тым гэта пэўны адмоўны сыгнал для патэнцыйных інвэстараў. Для беларускіх уладаў ува ўсіх гэтых санкцыях і гульні ў дыпляматычную вайну з Амэрыкай ёсьць вялікі плюс – гэта магчымасьць апэляваць да расейскага грамадзтва: “Бачыце, мы з вашым ворагам ваюем, а вы нам – нож у сьпіну, цэны на нафту і газ падымаеце”. Так што санкцыі гэтыя беларускую ўладу не напалохаюць, але трактоўка будзе, што гэта варожыя крокі, падкопы і г.д.
Я мяркую, што расейская грамадзкасьць успрыме гэтыя звароты станоўча: маўляў, “малайчына, нічога не баіцца, шчэміць гэтых амэрыканцаў, паслоў павыганяў, так ім і трэба, нашыя б так”. А думка кіроўчых элітаў Расеі будзе сумесьсю ўхваленьня з раздражненьнем: там адносіны з Амэрыкай шматгранныя, яны ўключаюць у сябе і сваркі, але і гандаль, і пагадненьні, а “тут гэты яшчэ ўлазіць са сваімі праблемамі”.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі засяроджвае ўвагу на тым, супраць каго скіраваныя гэтыя санкцыі:
“Гэтыя санкцыі – працяг ранейшых. І, наколькі я ведаю, тыя ранейшыя санкцыі былі скіраваныя супраць найбліжэйшага атачэньня прэзыдэнта. Менавіта людзі адтуль атрымлівалі даходы ад гэтых прадпрыемстваў. Паводле тлумачэньняў амэрыканскіх прадстаўнікоў, гэтыя санкцыі не закранаюць інтарэсаў простых беларусаў, а закранаюць звышдаходы пэўнай кагорты чыноўнікаў, набліжаных да найвышэйшага кіраўніка Беларусі. Калі гэта так, то санкцыі будуць дзейснымі.
У афіцыйнага Менску тут няшмат рычагоў для адказу. Высланьне дыпляматаў – гэта дэманстратыўны жэст. Мяркую. што на гэты раз беларускія ўлады абмяжуюцца чарговымі філіпікамі на адрас амэрыканскіх уладаў. Але гэта гучыць непераканаўча, у тым ліку і для простых людзей. Звычайныя беларусы лічаць, што з Амэрыкай сварыцца ня трэба”.
Міністэрства фінансаў ЗША зь сярэдзіны лістапада мінулага году забараніла амэрыканскім асобам і фірмам мець дачыненьні з прадстаўніцтвамі кампаніі “Белнафтахім” у Эўропе, Расеі і Кітаі, а таксама з кампаніяй “Belneftekhim USA”, якая знаходзіцца ў ЗША.
Да публікацыі 6 сакавіка на сайце Міністэрства фінансаў ЗША тлумачэньня санкцыі закраналі толькі прадстаўніцтвы “Белнафтахіму” і яго даччыныя прадпрыемствы. З сакавіка сфэра дзеяньня амэрыканскіх санкцыяў фактычна была распаўсюджаная на ўсе беларускія прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу з доляй дзяржавы, ня меншай за 50%.
“Грамадзяне ЗША, якія падтрымліваюць ці наладжваюць адносіны з суб'ектамі гаспадараньня, у якіх “Белнафтахім” валодае наўпрост ці ўскосна доляй з 50% і большай, павінны ўлічваць, што маёмасьць такіх суб'ектаў гаспадараньня і інтарэсы ў іх будуць блякавацца”, – гаворыцца ў тлумачэньні Міністэрства фінансаў ад 6 сакавіка 2008 году.