Праваабаронцы Беларускага Хэльсынскага камітэту кажуць пра безумоўны ўдзел у назіраньні за сёлетнімі парлямэнцкімі выбарамі, нават калі іх будзе байкатаваць апазыцыя.
Новае кіраўніцтва Беларускага Хэльсынскага камітэту наладзіла прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў, сярод якіх была і здымачная група Першага каналу беларускага тэлебачаньня. Асноўнай тэмай размовы сталі будучыя адносіны БХК з уладай і, у прыватнасьці, назіраньне за парлямэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў верасьні. Нядаўна абраны старшыня арганізацыі Алег Гулак заявіў, што БХК возьме ўдзел у маніторынгу выбараў нават у тым выпадку, калі іх будзе байкатаваць апазыцыя:
“Вядома, будзем. А чаму? Бо ў людзей ёсьць права абіраць, і мы назіраем за тым, як людзі змогуць рэалізаваць гэтае права”.
Старшыня БХК нагадаў, што калі ў 2000 годзе арганізацыя ўпершыню стала назіраць за выбарамі, таксама ўзьнікла пытаньне пра магчымы байкот іх апазыцыяй, але праваабаронцы вырашылі да яго не далучацца. “Наша справа — назіраць за выбарамі і паведамляць пра вынікі гэтага назіраньня, а людзі хай робяць высновы”, — сказаў Алег Гулак. Збольшага праваабаронца пагадзіўся з крытыкай выбарчага закону, але большых нараканьняў, на яго думку, заслугоўвае практыка правядзеньня выбараў, якую Алег Гулак назваў “непразрыстай”:
“Працэдуру падліку ніхто ня бачыць, разгляд скаргаў, правядзеньне праверак — таксама ўсё закрыта ад удзельнікаў выбарчага працэсу. Навошта гэта робіць улада? Каб назіральнікі, удзельнікі выбараў ня мелі доказаў парушэньняў і фальсыфікацыяў. Гэтая сыстэма ўжо адпрацаваная. Спадзяемся, што будуць зробленыя высновы з таго, што казаў прэзыдэнт у пасланьні беларускаму народу. Што ўлада зацікаўленая ў правядзеньні выбараў больш, чым назіральнікі. Паглядзім”.
Прапанову, якую праваабаронцы зрабілі ўладзе, — аб супрацоўніцтве ў справе ўдасканаленьня дэмакратыі, — падтрымала і Тацяна Процька, што стварала БХК і цягам 12 гадоў кіравала гэтай найбуйнейшай ў краіне праваабарончай арганізацыяй:
“На жаль, дэмакратычная апазыцыя сёньня ізалявала сябе як ад уладаў, гэтак і ад насельніцтва. Гэта не ідзе на карысьць дэмакратычнай частцы грамадзтва і ўсяму грамадзтву. Мы хочам пазбавіцца гэтай дурной традыцыі, але адной нашай добрай волі недастаткова. Патрэбная і добрая воля ўладаў”.
11 траўня адбыўся сход прадстаўнікоў БХК, на якім Тацяна Процька падала ў адстаўку, а на пасаду старшыні БХК быў абраны Алег Гулак. У камэнтарах Тацяна Процька патлумачыла, што “сышла сама, каб адкрыць дарогу моладзі”.

Усё закрыта ад удзельнікаў выбарчага працэсу