“Карта паляка” – пагроза для беларускай ідэнтычнасьці”

Як можна ацаніць практыку ўвядзеньня карты паляка з пункту гледжаньня беларускіх нацыянальных інтарэсаў? Ці сапраўды гэта нясе нейкую пагрозу міжнацыянальным адносінам у краіне?

На гэтыя пытаньні адказвае філёзафі куртуроляг Валянцін Акудовіч.

Цыганкоў: “Адны кажуць, што “карта паляка” – гэта нармальная зьява падтрымкай дзяржавай, у дадзеным выпадку Польшчай, сваіх этнічных суайчыньнікаў за мяжой? Іншыя заяўляюць што гэтая практыка не адпавядае сучасным эўрапейскім прынцыпам нацыятварэньня? Як вы ставіцеся да карты паляка?”
Я рэдка падзяляю меркаваньні нашых уладаў. Але тут я зь імі салідарызуюся

Акудовіч: “Адносна самой увагі дзяржавы да суайчыньнікаў за мяжой я стаўлюся, натуральна, станоўча. І магу толькі пашкадаваць, што беларуская дзяржава ня надта турбуецца аб этнічных беларусаў, раскіданых па ўсім сьвеце.

Але ацэнка падобных практык заўсёды залежыць ад іх формаў і мэтаў, адносна канкрэтнай сытуацыі. Я толькі магу вітаць, што некаторая частка беларусаў атрымае магчымасьць спрошчанага выезду ў Польшчу і некаторыя іншыя выгоды. Але разам з тым, я не магу ня бачыць пэўнай пагрозы для фармаваньня беларускай ідэнтычнасьці. Бо праз “карту паляка” гэтыя людзі ўжо не ўмоўна, а цалкам рэальна будуць зьвязваць сябе з Польшчай і тым самым адстараняцца ад Беларусі.

І калі сапраўды, як мяркуюць,і х можа быць 250 тысячаў, дык гэта ў значнай ступені ўскладніць працэс фармаваньня беларускай нацыі. Натуральна, я не хачу перабольшваць гэтую пагрозу для ”нацыяналізацыі” Беларусі, але не падзяляю меркаваньні тых, хто ня бачыць у гэтым ніякай праблемы”.

Цыганкоў: “Ці можна сказаць, што вы ў пэўных сэнсе падзяляеце аргумэнты афіцыйнага беларускага боку? Ці вы лічыце, што карта паляка можа несьці нейкую пагрозу нацыянальнай еднасьці беларусаў?”

Акудовіч: “Я досыць рэдка падзяляю меркаваньні нашых уладаў. Але тут якраз адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі я зь імі салідарызуюся ў нейкай ступені
Падыходы “карты паляка” былі сфармаваныя ў іншую эпоху
.

Дарэчы, для Літвы (дзе нацыянальная ідэнтычнасьць нашмат больш моцная) гэтая праблема выглядае яшчэ больш сур’ёзнай і іхняя занепакоенасьць мне зразумелая.

Сёньня Эўропа робіцца аб’яданай геапалітычнай прасторай, і падыходы да сваіх суайчыньнікаў за межамі Эўразьвязу радыкальна мяняюцца. Падыходы “карты паляка” былі сфармаваныя ў іншую эпоху, калі дзяржавы былі замкнёныя ў сабе.

Я ня ведаю, якія крокі павінна рабіць беларуская ўлада, каб яны былі і дэмакратычнымі і цывілізаванымі, і разам з тым мінімізавалі гэтую праблему. Але тое, што беларукая дзяржава і далей павінна пільна ўглядацца і аналізаваць гэты працэс, для мяне відавочна”.