8 траўня на сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь пісьменьнікам Валянцінам Тарасам.
Літаратар Валянцін Тарас нарадзіўся ў 1930 годзе ў Менску ў сям’і мастака. У гады вайны трынаццацігадовым хлопчыкам пайшоў у партызаны. Па вайне скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1955 да 1962 працаваў у рэдакцыі газэты “Звязда”, з 1964 да 1967 – рэдактарам аддзелу прозы часопісу “Нёман”, з жніўні 1968 г. – на “вольным хлебе”.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі (“Две тетради”, “Пазыцыя”, “Колеры”і інш.), прозы (“Прощальные костры”, “Дань времени”), мэмуараў (“На высьпе ўспамінаў”).
На гэтым тыдні Валянцін Тарас – грамадзкі рэдактар “Свабоды”. На прапанову грамадзкага рэдактара журналісты радыё рыхтуюць перадачу “Ці магчыма выхаваць маладых патрыётаў на тэме ІІ усясьветнай вайны?”. Прагучыць гэтая перадача 9 траўня.
Адказы Валянціна Тараса на пытаньні наведнікаў сайту svaboda.org можна чытаць ТУТ.