Якія праблемы краіны былі адзначаныя галоўнымі ў сёньняшнім пасланьні кіраўніка дзяржавы? Чаму сацыяльныя і эканамічныя пытаньні значна пераважалі над палітычнымі? Пра якія тэмы і чаму Аляксандар Лукашэнка ня можа гаварыць спакойна і ўраўнаважана? На гэтыя пытаньні адказваюць публіцыст Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі.
Цыганкоў: “Якія моманты ў сёньняшнім пасланьні падаліся вам найбольш важнымі і істотнымі? На што кіраўнік дзяржавы найбольш зьвярнуў увагі?”
Класкоўскі: “Гэта пасланьне вылучалася тым, што былі пастаўленыя вельмі амбіцыйныя задачы – ні многа ні мала, увайсьці ў сусьветную эліту ў лік лідэраў. Але калі казаць без патэтыкі то адчуваецца, што на кіраўніцтва краіны ўсё ў большай ступені ціснуць эканамічныя чыньнікі. І яно разумее, што пытаньні мадэрнізацыі – гэта самае важнае цяпер пытаньне.
Разам з тым, “новае віно прапануецца ўліць у старыя мяхі”. Улада хоча правесьці мадэрнізацыю, пабудаваць АЭС, хоча, каб былі інавацыі і інвэстыцыі. Але разам з тым, яна ні хоча ахвяраваць ані калівам сваіх паўнамоцтваў. Таму, я б сказаў, што грамадзтву прапануецца варыянт аўтарытарнай мадэрнізацыі”
Цыганкоў: “Сапраўды, калі раней у папярэдні’х пасланьняў Лукашэнка шмат казаў пра адносіны з Расеяй і Захадам, то зараз акрамя некалькіх эмацыйных фразаў пра Захад, пра Расею ўвогуле нічога не прыгадваецца...Уся ўвага была ськіраваная на ўнутраныя праблемы”
“Лукашэнка апраўдваўся за льготы”
Быкоўскі: “Мне кінулася ў вочы, як кіраўнік дзяржавы мусіў апраўдвацца, чаму летась былі адмененыя льготы. Гэтае пытаньне закраналася ў некалькіх кантэкстах (наўпрост ці ўскосна), гэта тычылася і здароўя, і льготаў, што вярнулі пэнсіянэрам зараз на грамадзкім транспарце.
Цікавым мне падаўся і аспэкт, зьвязаны з грамадзкім аб’яднаньнем “Белая Русь”. Прэзыдэнт паказаў, што гэта не яго аб’яднаньне, што ён назірае за ім збоку. Тое, што да яго прыйшлі па грошы для “Белай Русі” – гэта яму не спадабалася і гэта дастаткова важны момант. Гэта сьведчыць, што гэты праект ня мае зараз выразнай дзяржаўнай падтрымкі, што вельмі важна напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.
Лукашэнка таксама падзякаваў Захаду за патрабаваньне захаваць незалежнасьць Беларусі, і ўсклаў адказнасьць на Расею за тармажэньне будаўніцтва саюзнай дзяржавы, якое адбылося пасьля прапановы ўвайсьці ў склад Расеі. Гэта ня новы тэзіс, і тое, што ён зараз прагучаў, гэта хутчэй сьведчыць, што няма нечага новага , што можна было б выкласьці ў гэтай сфэры.
Але тэма палітзьняволеных і ў прыватнасьці Аляксандра Казуліна, якая, калі не памыляюся, двойчы прагучала ў пасланьні, -- гэта вельмі важны момант. Тое, што Лукашэнка паспрабаваў “закрыць” гэтае пытаньне і пры гэтым сам двойчы да яго вяртаўся, сьведчыць, што гэта пытаньне вострае і рэальна прысутнічае ў нейкім таямнічым дыялёгу Беларусі і Захаду”.
Цыганкоў: “Аляксандар Лукашэнка ў сваіх выступах заўсёды робіць “лірычныя адступленьні” і яны найбольш характарызуюць тыя тэмы, пра якія ён ня можа казаць спакойна, “па паперцы”. Тут я б адзначыў тры тэмы – льготы, Казулін, і апазыцыя, пра якую Лукашэнка дасюль ня можа казаць спакойна. А што б выдзялілі вы?”
“Магчымасьці нейкай гульні ў дэмакратыю такім чынам адкідаюцца”
Класкоўскі: “Што да тэмы льготаў, то, мяркую, кіраўнік дзяржавы ведае рэальную раскладку грамадзкай думкі -- а незалежная сацыялёгія сьведчыць, што болей за тры чвэрці нэгатыўна ўспрынялі гэтае рашэньне . Разам з тым, сытуацыі і эканоміка вымагае, што трэба ў пэўнай ступені адмаўляцца ад тых прынцыпаў, зь якімі Лукашэнка ішоў да ўлады. І ён сёньня даволі жорстка змагаўся з утрыманскімі настроямі. Гучалі такія думкі, якія болей натуральна гучалі б з вуснаў лібэральнага эканаміста – “кожны мусіць сам сабе зарабляць, коны мусіць клапаціцца пра сябе!”
Гэта сьведчыць, што кіраўніцтва дзяржавы пакрысе адмаўляецца ад сацыялістычнай рыторыкі і неўпрыкмет пераводзіць каіну на рэйкі аўтарытарнай мадэрнізацыі, у выніку якой можа быць створаны дзяржаўна-алігархічны капіталізм.
І другі момант – прэзыдэнт даволі жорстка прайшоўся па праекце “Белая Русь”. Асабліва яго непакоіць, што чыноўнікі перагнулі кій, пачалі заганяць у гэтую арганізацыю, адчуваецца, што растуць пэўныя апэтыты (давайце нам офісы і кампутары). І ён адчувае гэтую небясьпеку, што ствараецца новая бюракратычная структура, але можа быць – у пэрспэктыве і нават паралельны цэнтар улады. Але мінус тут у тым, што нават магчымасьці нейкай гульні ў дэмакратыю такім чынам адкідаюцца і відавочна, што чарговыя выбары і ўвогуле палітычнае жыцьцё ў агляднай пэрспэктыве будзе ісьці па старых схемах&.
Быкоўскі: “Лукашэнка, сярод іншага спрабуе пагуляць на сусьветнай праблеме росту цэнаў на сельгаспрадукцыю. Некалькі разоў ён адзначаў, што “бесталковым людзям шанцуе, і нам таксама”. Сярод лірычных адступленьняў было цытаваньне нейкіх сельскіх прадпрыемстваў на Магілёўшчыне, якіх нібыта без ягонага ведама аб’ядналі. І тут ці не ўпершыню можна было пачуць з вуснаў Лукашэнкі, што фэрмэры таксама маюць права на існаваньне, таксама даюць нешта дзяржаве – і гэта вельмі цікавы момант.
Чарговым разам Лукашэнка перахопліваў тыя лёзунгі, якія калісьці вылучала апазыцыя. Зараз гэта “стаўка на транзыт”, пра якую заявіў прэзыдэнт – гэта тое, пра што ад пачатку 90-х казала беларуская апазыцыя”.