Сёньня пройдзе чацьвёртае судовае паседжаньне ў крымінальнай справе супраць моладзевых актывістаў. Судзяць 10 чалавек, яшчэ чацьвёра чакаюць суду.
Іх абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушылі грамадзкі парадак 10 студзеня пад час акцыі прадпрымальнікаў. Аднаго зь іх, актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэя Кіма, абвінавачваюць яшчэ й у пагрозе супрацоўніку міліцыі пад час разгону мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня.
Сваякі, паплечнікі і сябры дзесяці моладзевых актывістаў чацьвёрты раз зьбяруцца сёньня раніцай каля будынку суду Цэнтральнага раёну. Ад першага паседжаньня, якое адбылося 16 красавіка, спэцназаўцы прапускаюць у будынак толькі саміх абвінавачаных, іх адвакатаў, бацькоў, журналістаў і літаральна яшчэ зь дзясятак жадаючых трапіць на суд. Каля трох дзясяткаў чалавек застаюцца стаяць на вуліцы да канца судовага паседжаньня.
У судовай залі шмат вольных месцаў. Два дня іх займалі спэцназаўцы. А ў пятніцу туды прывялі каля дваццаці невядомых маладых людзей, якія называлі сябе “будучымі юрыстамі”. Адвакатам давялося прасіць суд выдаліць з судовай залі “будучых прававедаў”, бо тыя паводзілі сябе агрэсіўна і нават спрабавалі справакаваць бойку, ударыўшы жанчыну. Але судзьдзя двойчы не задаволіла хадайніцтва.
Усе спадзяюцца, што сёньня можа быць абвешчаны прысуд. Назіральнікі ўпэўненыя, што Андрэя Кіма апраўдаюць паводле артыкулу за пагрозу міліцыянту, бо ў судзе не было знойдзена доказаў віны Андрэя. Амаль усе дзесяць чалавек, якіх цяпер судзяць за арганізацыю групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі за сабой грубае парушэньне грамадзкага парадку, ужо адбылі адміністрацыйныя арышты за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў.
Відэаматэрыялы справы не даюць падставаў меркаваць, што ў горадзе адбыліся масавыя беспарадкі. На стужках і КДБ, і МУС, і БТ бачна, што акцыя насіла мірны характар. Людзі добразычліва ставіліся адзін да аднаго. Дэманстранты выйшлі на праезную частку праспэкту, але вызвалілі дзьве паласы. На нейкі час на плошчы Незалежнасьці быў перакрыты рух. І ў гэты час кіроўцы аўтамабіляў паказвалі знак Victoria і сыгналілі, дэманструючы салідарнасьць з дэманстрантамі.
“У Кіма развалілася справа на 100%. Супраць нас таксама, – гаворыць Антон Койпіш. – Сыходзячы з таго, што яны прадставілі, усё абвергнутае цалкам”.
Відэаматэрыялы абвяргаюць паказаньні пацярпелага Юрыя Сычова, які, абвінавачваў Андрэя ў тым, што той яго ўдарыў. Супрацоўнік ДАІ Юры Сычоў у часе сьледзтва і ў судзе даў некалькі розных паказаньняў, якія супярэчаць адно аднаму. Але на відэастужцы бачна, што гэта сам Сычоў схапіў Андрэя за валасы і кінуў у натоўп. Але Андрэй яго ня ўдарыў. Тым больш, што згодна з экспэртызай пацярпеламу нанесьлі ўдар правай рукой, а Андрэй ляўшун.
“Відэа настолькі цьмянае. Часам ня бачна месца і часу падзеяў. Але нават і на такім відэа было відаць, як дэманстранты прапускалі “хуткую”, як разварочваліся аўтобусы, хто хацеў пакінуць месца збору – пакідаў. Хто хацеў праявіць салідарнасьць, паўдзельнічаць – заставаліся, глядзелі, удзельнічалі... Ніякіх масавых беспарадкаў не назіралася”, – кажа Ўладзімер Сяргееў.
Сёньня могуць адбыцца спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры ў сваім выступе скажа якое пакараньне просіць даць абвінавачаным. У такім разе, бліжэй да 18 гадзіны можа быць абвешчаны прысуд.
Цяпер судзяць 10 чалавек, а пазьней пачнецца суд над яшчэ чатырма абвінавачанымі. На лаве падсудных Тацяна Цішкевіч, Алесь Чарнышоў, Аляксандр Стральцоў, Аляксей Бондар, Уладзімер Сяргееў, Міхась Крываў, Арцём Дубскі, Антон Койпіш і Міхась Пашкевіч. Андрэй Кім знаходзіцца пад вартай. У судовай залі яго трымаюць асобна ў клетцы.