Руйнаваньне часткі Нясьвіскага замку Радзівілаў выклікала шырокае абмеркаваньне ў грамадзтве.
Рэстаўратары, якія працуюць на аб’екце, заяўляюць, што іншага варыянту “захаваньня” трохпавярховай галерэі ХVIII стагодзьдзя, не было. Незалежныя экспэрты кажуць, што паводле сучасных мэтодык уратаваць можна практычна ўсё. Непакоіць спэцыялістаў і тое, што над палацам пачынаюць узвышацца зусім не ўласьцівыя ягонаму барочнаму стылю элемэнты. Асабліва прыцягвае да сябе ўвагу адна зь вежаў, адноўленая у выглядзе праваслаўнай званіцы з какошнікамі.
Трапіць на тэрыторыю, дзе ідзе аднаўленьне будынкаў палацавага комплексу магнатаў Радзівілаў, немагчыма. Далей за абарончы роў турыстаў не пускаюць, адзіная дарога да палацу перакрытая. Але нават голым вокам можна разгледзець “чужародныя целы”, якія ўзвышаюцца над “аб’ектам рэстаўрацыі”. Расказваюць, што, выгляд адной зь вежаў, якая ўзвышаецца гэткай праваслаўнай капліцай, прывёў у замяшаньне нават польскіх нашчадкаў Радзівілаў.
Адмыслоўцы кажуць, што ў старых манаграфіях, на якіх ёсьць фрагмэнты выявы палацу, сапраўды можна знайсьці нейкае падабенства да праваслаўных матываў. Аднак у працэсе перабудовы, якая вялася рознымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, усходнія матывы зьніклі начыста, зьнешні выгляд замку быў уніфікаваны ў стылі барока.
Рэстаўрацыйнымі працамі ў Нясьвіжы займаецца арганізацыя “Праектрэстаўрацыя”. Яе дырэктар Уладзімер Сіняўскі кажа, што вежа з “цыбулінамі” дасталася ім у спадчыну ад папярэднікаў:
Сіняўскі: “На гэтае пытаньне не адкажу адназначна, таму што ў свой час рэстаўрацыяй займаўся “Грамадзянпраект”. І ў іх быў іншы навуковы кіраўнік Уладзімер Бачкоў. І ён ужо са сваім бачаньнем рэстаўраваў гэтую вежу. Менавіта ў тваім выглядзе былі выпушчаныя рабочыя чарцяжы. І калі мы ўжо прыступілі да працаў, яна ўжо была ў такім выглядзе. Яе зьнешні выгляд, напэўна, мы – пакуль – ня сілах зьмяніць, пакуль не будуць прынятыя якіясьці, ня ведаю, мерапрыемствы, падзеі ці штосьці яшчэ, што можа спрыяць зьмене аблічча, таму то грошы ўсё ж патрачаныя на будаўніцтва. І хто зараз возьме на сябе сьмеласьць? Новы навуковы кіраўнік Друшчыц Сяргей Аляксандравіч сьмеласьць такую на сябе ня возьме. Увогуле гэта пытаньне, напэўна, ужо больш заказчыка”.
Карэспандэнт: “А заказчык – Міністэрства культуры?”
Сіняўскі: “У ролі заказчыка выступае Нясьвіскі музэй-запаведнік”.
Карэспандэнт: “Чыста на ваш густ, як вам падаецца – упісваецца вежа ў агульны ансамбаль?”
Сіняўскі: “Магу сказаць, што цяперашні навуковы кіраўнік бачыць гэта інакш, чым папярэдні навуковы кіраўнік. І ён уяўляў бы гэтую вежу гэтак жа, як і браму, надбрамную вежу”.
Карэспандэнт: “Пытаньне ўжо больш упіраецца ў сродкі, грошы?”
Сіняўскі: “Напэўна. Але ў прынцыпе яна ўзгодненая. І ў Міністэрстве культуры была ўзгодненая тая вежа. Вам бы лепей, канечне, з Друшчыцам пагаварыць на гэтую тэму. Але зараз ён у ад’езьдзе, на сэмінары ў Польшчы”.
У ХVП стагодзьдзі галоўны Палац Нясьвіскага комплексу злучылі з двума паралельнымі карпусамі аднапавярховымі галерэямі. Цягам ХVШ – ХІХ стагодзьдзя гэтыя галерэі былі дабудаваныя да трох паверхаў. У такім выглядзе комплекс захаваўся да нашых дзён. Але, калі пасьля высяленьня адсюль санаторыю пачалі рэстаўрацыю, сьцены раптам “папаўзьлі” і зямля перастала трымаць старажытныя муры. Да галерэяў прыставілі падпоркі, але пры канцы сакавіка рэстаўратары вырашылі лёс не выпрабоўваць і зьнесьлі ўсходнюю галерэю. Кіраўнік “Праектрэстаўрацыі” Уладзімер Сіняўскі перакананы, што калі б сьцены не зьнесьлі, дык яны нарабілі б яшчэ бяды:
Сіняўскі: “Яны ўпалі, будзем так казаць. Без падмурку будынак жа не стаіць, ён падае. Гэта яшчэ добра, што ахвяраў не было, калі там зводы падалі. Добра, што рабочых у той момант не было. Там жа была галерэя, проста галерэя адкрытая. Падмуркаў не было, а потым надбудоўвалі, надбудоўвалі, надбудоўвалі. Але ж бясконца такая канструкцыя стаяць ня можа, там ужо потым, пры канцы, падпоркі ставілі, бо баяліся, што вось-вось рухне. Сьцены ўсе былі суцэльна ў шчылінах, выпучаныя, цэгла на чэсным слове вісела. А рэстаўрацыя, зрэшты гэта таксама і аднаўленьне, адбудова. Аднаўленьне таксама называецца рэстаўрацыяй, у адпаведнасьці з законам”.
Комплекс рэзыдэнцыі Радзівілаў у Нясьвіжы – адзін з чатырох аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, уключаных у Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Сярод іншых – Белавеская пушча, замак у Міры, а таксама беларускі ўчастак геадэзічнай Дугі Струвэ. Сёньня ў экспэртаў узьніклі сумненьні, ці застанецца нясьвіскі замак у Сьпісе пасьля рэстаўрацыі па-беларуску.