Які прысуды ў “Працэсе 14-ці” прагназуюць Беларускія палітыкі?
"Працэс 14-ці": Абвясьцілі перапынак да заўтрага
“Працэс 14-ці”: фотарэпартаж
У судзе. Уражаньні блогеркі
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і палітзьняволены Сяргей Скрабец мяркуе, што падсудных чакае жорсткае пакараньне:
“Уладзе неабходна запалохаць грамадзтва. У грамадзтве сытуацыя зараз досыць напружаная: адмененыя льготы, падвышаецца кошт камунальных паслугаў. Набліжаецца Чарнобыльскі шлях і ўлада будзе рабіць усё, каб людзей запалохаць, каб яны ня выйшлі на вуліцы з пратэстам. На мой погляд, на жаль, прысуд будзе вельмі жорсткім. Я думаю, што будуць, нават, і “тэрміны”.
Адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху, гэтаксама былы палітвязень Мікола Статкевіч, мяркуе, што вырашальным стане ўплыў зьнешніх фактараў:
“Беларусь – гэта краіна, якая залежыць ад зьнешніх абставінаў. Я думаю, што краіны Захаду асабліва раздражняць ня будуць. Я спадзяюся на тое, што амаль усе абыдуцца штрафамі. А той малады чалавек, які ўжо там, яго так проста ня выпусьцяць. Але спадзяюся, што ў яго будзе некалькі месяцаў арышту, частку якога ён ужо адбыў, і будзе магчымасьць датэрміновага ўмоўнага вызваленьня”.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька таксама спадзяецца на лепшы вынік:
“Я схільны разглядаць верагоднасьць адносна мяккіх прысудаў. Я не чакаю, што маладых людзей апраўдаюць. На гэта можна было б спадзявацца ў выпадку незалежнай судовай сыстэмы. Яны будуць прызнаныя вінаватымі, але для большасьць прысуд будзе ўсё ж такі ў выглядзе штрафаў. Я спадзяюся на гэта”.
Самы кароткі камэнтар даў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі:
“Я думаю, што улады абмяжуюцца штрафамі. Але ўсё роўна гэта будзе не справядлівы прысуд”.