Вядомы кансультант у галіне PR, брытанскі паліттэхноляг Тымаці Бэл заявіў радыё Свабода, што яшчэ не падпісаў кантракту на працу зь Беларусьсю.
Ён спадзяецца, што кантракт будзе падпісаны цягам бліжэйшых двух тыдняў.
66-гадовы брытанскі лорд раней выказаў згоду папрацаваць над паляпшэньнем міжнароднага іміджу кіраўніка Беларусі.
БелТА і іншыя афіцыйныя беларускія мэдыі паведамлялі, што падчас размовы зь беларускім прэзыдэнтам Лукашэнкам брытанскі майстра PR спыніўся на тэме ня надта добрай міжнароднай рэпутацыі Беларусі.
“Трэба шмат папрацаваць, каб гэта выправіць, — заявіў лорд Бэл. — Беларусь — гэта спакойная і міралюбная краіна. Вы адыгрываеце своеасаблівую ролю брамы ў геапалітычным і геастратэгічным пляне”.
Як паведамляе БелаПАН, кантракт Тыматы Бэлу нібыта абяцаў аплаціць Барыс Беразоўскі. БелаПАН спасылаецца на брата адваката Эмануіла Зэльцэра – Марка, які заявіў, што Беразоўскі паабяцаў зрабіць гэта, калі беларускія ўлады ня выпусьцяць з-за кратаў ягонага брата Эмануіла.