На гэтае ды іншыя пытаньні ў часе онлайн канфэрэнцыі на сайце Свабоды адказаў прэзыдэнт асацыяцыі цыганскіх суполак СНД і Балтыі Алег Казлоўскі.
На сайце Свабоды адбылася онлайн канфэрэнцыя з кіраўніком цыганскай супольнасьці Беларусі. Прачытаць адказы Алега Казлоўскага на пытаньні ўдзельнікаў форуму можна тут.
Алег Казлоўскі нарадзіўся ў 1963 годзе ў Менску. Скончыў гуманітарна-эканамічны інстытут, спэцыяліст у сфэры міжнародных адносінаў. З 1998 году ўзначальвае цыганскую дыяспару Беларусі.
Камэнтуючы праблемы цыганоў у сучасным грамадзтве, Алег Казлоўскі ў інтэрвію “Свабодзе” сказаў: “У Эўразьвязе — гэта цэлая праграма, якую яны выконваюць і пераадольваюць гэтыя стэрэатыпы. А тут такой праграмы няма. І ва ўрадзе ня вельмі хочуць гэта рабіць. Маўляў, у нас і так хапае праблемаў нашых беларусаў, нам тут цыганы яшчэ ў галаве — і такое бывае. Дзякаваць Богу, што хоць АБСЭ ўзялася за гэтую справу. А то, мяркую, мо праз 10-15 гадоў яшчэ гэта было б”.