Ларыса Геніюш - усё яшчэ вораг для ўладаў <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правялі акцыю памяці, прысьвечаную 25-годзьдзю са дня сьмерці Ларысы Геніюш.
Побач з будынкам філярмоніі ў Менску яны ўсталявалі партрэт паэткі, аздоблены бел-чырвона-белымі кветкамі, і прачыталі вершы. Мінакам яны раздалі каля 200 улётак зь вершамі і біяграфіяй Ларысы Геніюш.

У тэксьце, ў прыватнасьці, паведамлялася пра яе грамадзка-палітычную дзейнасьць у Чэхіі і працу Генэральным сакратаром Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі, а таксама пра тое, што праваабарончыя арганізацыі Беларусі двойчы зьвярталіся ў Пракуратуру і Вярхоўны суд аб рэабілітацыі паэткі, аднак гэтага зроблена не было.

“Ларыса Геніюш даўно няма на гэтым сьвеце. Даўно імя славутай паэткі і патрыёткі Бацькаўшчыны сталася легендай для беларусаў. А для ўлады яна па-ранейшаму вораг. І рэабілітацыі не падлягае!” – гаворыцца ў паведамленьні.

Партрэт Ларысы Геніюш


Усталяваньне партрэта


Прыхільнікі Ларысы Геніюш прынесьлі кветкі


Удзельнікі раздаюць ліст памяці паэткі


Сам ліст


Моладзь чытае ліст памяці


Верш Ларысы Геніюш чытае Валерыя


Верш Ларысы Геніюш чытае Мікола Волкаў


Здымак на памяць