Беларускія банкі дазволена правяраць ня толькі айчынным, але і замежным аўдытарам.
Гэтае рашэньне прынятае сьледам за паведамленьнем аб продажы сямю беларускімі банкамі значнай колькасьці сваіх актываў замежным банкірам.
Станіслаў Багданкевіч, былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку, так вызначае мэты зьменаў:
“Гэта каб давер замежнікаў павялічыць да банкаўскай сыстэмы Беларусі. На гэта ж скіравана і замена кіраваньня ўнутры банкаў паводле заходніх стандартаў. Бо яно ў нас раней таксама было адміністратыўным. Гэта новая лінія. І яна, я б сказаў, закранае асновы банкаўскай сыстэмы”.
Канчатковую мэту гэтых зьменаў прафэсар Багданкевіч бачыць так:
“Гэта — спроба прыцягнуць замежных інвэстараў, прыцягнуць зьнешні капітал у эканоміку Беларусі. У тым ліку і ў банкаўскую сфэру, паколькі дагэтуль нават сюды, па вялікім рахунку, замежныя грошы не ішлі”.
Між тым магчымаму зьяўленьню заходніх грошай у беларускіх банках могуць перашкодзіць палітычныя абставіны. На мінулым тыдні ў Вене падчас міжнароднай канфэрэнцыі яе ўдзельнік Яраслаў Раманчук распаўсюдзіў зварот да ўкладчыкаў аўстрыйскага “Раффайзэн-банку”. Ад імя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі іх заклікаюць разарваць дачыненьні з гэтым банкам і забраць адтуль свае грошы.
Лідэр партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, які ініцыяваў гэтую акцыю, у інтэрвію “Свабодзе” кажа: “Грошы ў Беларусь ідуць ня толькі з Расеі, але і ад аўстрыйскага “Раффайзэн-банку”:
“Калі супаставіць публікацыі мэдыяў, дык атрымліваецца, што “Раффайзэн-банк” у апошнія гады крэдытуе рэжым яшчэ ў большых памерах. І гэта ўсё робіцца даволі непразрыста, што нетыпова для заходніх банкаў. Таму мы выступаем за празрыстасьць — ці не ідзе гэтае фінансаваньне на ўтрыманьне сілавых структураў, рэпрэсіўнага мэханізму?
Пакуль што з боку “Раффайзэн-банку” рэакцыі няма. Ён не абвяргае нашых прэтэнзіяў. А значыць, нешта за гэтым ёсьць”.
Некаторыя банкі Беларусі выстаўляюць на продаж замежнікам значную колькасьць сваіх актываў. Абвешчана, што кантрольныя пакеты двух буйных дзяржаўных банкаў (“Белпрамбудбанку” і “Інвэстбанку”) прададуць замежнаму капіталу. Яшчэ два буйныя дзяржаўныя банкі (“Беларусбанк” і “Аграбанк”) выстаўляюць на продаж прыкладна па 15% сваіх акцыяў. Сем банкаў зьбіраюцца прадаць за мяжу значную частку сваіх актываў.