6 красавіка ў часе ўзлёту ў Франкфурце-на-Майне на самалёце авіякампаніі «Белавія» разбурылася шына сярэдняга зьнешняга кола.
Камандзір экіпажу ўхваліў рашэньне працягваць палёт. На борце было 67 пасажыраў. Увечары самалёт удала прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менск.
Як паведамляе Інтэрфакс, цяпер праводзіцца расьследаваньне прычын разбурэньня шыны.