“Цана на расейскі газ для Беларусі да канца 2008 году павялічвацца ня будзе”. Пра гэта заявіў сёньня пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
Паводле яго, двухбаковымі дамоўленасьцямі прадугледжана, што цана на газ на працягу году можа быць павялічана толькі адзін раз, і гэты рост не павінен перавышаць 7 %.
У першым квартале гэтага году Беларусь купляла ў Расеі газ па цане $119 за тысячу кубамэтраў, ад 1 красавіка цана была падвышана да $128.
У сьнежні 2006 году Беларусь і Расея падпісалі дамову, якая прадугледжвала да 2011 году паступовае падвышэньне цаны на газ для Беларусі да сярэднеэўрапейскай. У 2008-2010 гадах цана для Беларусі павінны была складаць 67%, 80% і 90% адпаведна. Сёлета сярэднеэўрапейская цана перавышае 300 даляраў за тысячу кубамэтраў. 67% ад 300 даляраў – гэта 200 даляраў.