Пікет у падтрымку Андрэя Кіма ў Маскве

Сёньня пачынаючы зь 9-й гадзіны ранку ля ўваходу ў амбасаду Рэспублікі Беларусь у Маскве праходзіць аднаасобавы пікет у падтрымку палітвязьня Андрэя Кіма, якому менскі суд сёньня павінен вынесьці прысуд.

У пікеце удзельнічаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Маскве, а таксама актывісты руху "Абарона". Пікетоўцы на працягу дня па адным, зьмяняючы адзін аднаго, стаяць перад уваходам у амбасаду зь сьцягам і транспарантам, патрабуючы вызваленьня Андрэя Кіма.

Інфармацыя:

www.maskva.net
www.oborona.org