Сёньня ў МЗС Беларусі зноў выклікалі часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джонатана Мура.
Яму была ўручаная новая нота аб скарачэньні колькасьці амэрыканскіх дыпляматаў у Менску. Беларускі бок пайшоў на самастойнае скарачэньне штату сваёй амбасады ў ЗША, з тым, каб і Злучаны Штаты адпаведна скарацілі сваю амбасаду. Гэта робіцца “у сувязі з неаднаразовай адмовай амэрыканскага боку скасаваць дадатковыя абмежавальныя захады эканамічнага характару ў адносінах да канцэрну “Белнафтахім” і з-за пасьлядоўнай лініі адміністрацыі ЗША на згортваньне кантактаў з беларускім бокам”,-- гаворыцца ў паведамленьні МЗС.
На мінулым тыдні колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску пад ціскам МЗС Беларусі была скарочаная амаль удвая -- да 17 чалавек. Колькі цяпер беларускі бок патрабуе скарацілі і ў якія тэрміны – пакуль невядома.
У пасольстве ЗША пакуль не камэнтуюць сытуацыю.