У цягніку Кіеў– Менск затрыманыя беларусы з марыхуанай

Ва Ўкраіне затрымалі 2 беларускіх грамадзян за спробу кантрабанды наркотыкаў.

Як паведамляе інфармацыйнае агенства УНІАН, у часе мытнага кантролю пасажыраў на ўкраінскай памежнай чыгуначнай станцыі “Гарнастаеўка”, службовы сабака зрэагаваў на вопратку на вопратку 24-гадовага мужчыны і 22-гадовай жанчыны зь Беларусі. Пры даглядзе іхных рэчаў прадстаўнікі памежна-мытнай службы знайшлі ў іх рэчах 4 пакеты марыхуаны агульнай вагой 800 грамаў. У выніку праверкі рух цягніку Кіеў-Менск быў прыпынены прыкладна на гадзіну.
Абодва пасажыры затрыманыя.