Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры бязь межаў” выказала свой пратэст у сувязі зь перасьледам журналістаў у Беларусі.
“У адносінах да крытыкі альбо сіл, якія спрабуюць аслабіць кантроль над грамадзтвам, ва ўладаў Беларусі ёсьць толькі адзін адказ – рэпрэсіі і гвалт,– заявіла БелаПАН прадстаўніца гэтай арганізацыі Эльза Відаль.
Яна заклікала эўрапейскую супольнасьць чыніць ціск на ўлады Беларусі з мэтай спыніць перасьлед журналістаў і абараніць Радыё Рацыя, Эўрапейскае радыё і тэлеканал Белсат.