Вярхоўны суд Беларусі Аляксандра Бароўскага вінаватым у службовых злоўжываньнях і асудзіў яго на 5 гадоў зьняволеньня.
Пры гэтым суд не задаволіў патрабаваньне “Белнафтахіму” пра кампэнсацыю стратаў у памеры 1,6 мільёна даляраў. Таксама суд зьняў арышт з усёй маёмасьці Аляксандра Бароўскага.
“Суд палічыў, што матэрыяльных стратаў дзяржаве мой падабаронны не нанёс, але нанёс страты інтарэсам дзяржавы. Суду відней, што маецца на ўвазе”, — пракамэнтаваў прысуд адвакат Васіль Тулякоў.
Нагадаем, Аляксандар Бароўскі быў арыштаваны ў траўні мінулага году. Паводле пракуратуры, ён нібыта нанёс стратаў дзяржаве на 1,6 мільёна даляраў. Прадстаўнік пракуратуры Сяргей Целяжэвіч прасіў суд пакараць Аляксандра Бароўскага шасьцю гадамі зьняволеньня. Ад камэнтару прысуду Сяргей Целяжэвіч адмовіўся.