Пісаць агульнанацыянальную дыктоўку сёньня ўвечары ў рэдакцыю горацкай газэты “Ўзгорак” прыйшлі дваццаць чалавек. Прадмову да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская” чытаў журналіст Эдуард Брокараў.
Дванаццацігадовы Віктар Брокараў быў самым маладым удзельнікам агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Горках, а шасьцідзесяцігадовая Галіна Мікша – найстарэйшай.
Акрамя Эдуарда й Віктара Брокаравых, на дыктоўку прыйшлі зь дзецьмі Віктар Каралькоў з дачкой Марысяй, Андрэй Юркоў з дачкой Дар’яй ды Уладзімер Арлоўскі з сынам Дзімам.
На фота: наймалодшыя ўдзельнікі дыктоўкі: дванаццацігадовы Віктар Брокараў ды Дзіма Арлоўскі.