Рада Беларускай Народнай Рэспублікі асудзіла брутальныя дзеяньні афіцыйнага Менску ў дачыненьні да мірных удзельнікаў масавых акцыяў у Менску і іншых гарадоў Беларусі 25 сакавіка.
У заяве адзначаецца, што агрэсіўныя паводзіны ўлады ў сьвяты´ для кожнага беларуса дзень утварэньня БНР яшчэ раз сьведчаць пра антыбеларускі характар цяперашняга рэжыму, які пануе ў краіне.