Легендарны Мірон працягвае “Бел-чырвона-белы маратон” да 90-х угодкаў БНР. Чарговы нацыянальны сьцяг залунаў над Віцебскам увечары 21-га сакавіка.
Ідучы па праспэкце Чарняхоўскага, мінакі маглі бачыць сьцяг, прымацаваны на даху пяціпавярховага будынку.
Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які даведаўся пра чарговы ўчынак Мірона з вартых даверу крыніц, да сьцяга была прымацаваная цыдулка наступнага зьместу:
“Віншую з найвялікшым сьвятам старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі легендарную Івонку Сурвілу! Мы яшчэ сустрэнемся ў вольнай Беларусі! Жыве Беларусь! Жыве вечна! З павагай, Мірон”.