Затрымалі наклады газэтаў “Народная воля” і “Товарищ”

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Товарищ” Зьміцер Яненка распавёў Радыё Свабода:

“Як звычайна, у сераду мы везьлі адной машынай чарговыя нумары дзьвюх газэтаў – нашай і “Народнай волі” са Смаленску, дзе іх друкуюць у тыпаграфіі. Як толькі машына ўехала на беларускую тэрыторыю, яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Пасьля 40-хвіліннай праверкі дакумэнтаў кіроўцу машыны загадалі ехаць у Дубровенскі РАУС”.

Зьміцер Яненка таксама паведаміў, што пакуль ніякіх канкрэтных прычынаў затрыманьня міліцыянты не называюць. Ён лічыць, што затрыманьне зьвязанае з акцыямі, прысьвечанымі сьвяту 25-га сакавіка.