Пасьля пераходу на летні час у нядзелю, 30 сакавіка, мяняюцца хвалі і частоты беларускай "Свабоды". Час перадачаў застаецца нязьменным.
Пачніце дзень са "Свабоды" ад 6-й да 8-й раніцы на хвалях 49 і 41 мэтар, частоты 5,925 i 7,115 кілягэрцаў. Не прасьпіце ранішняга жывога эфіру, які пачынаецца а 7-й гадзіне.
Ад 18-й гадзіны нашы перадачы гучаць на частотах 7,180 i 9,725 кілягэрцаў, хвалі 41 і 31 мэтар.
А 20-й гадзіне настройцеся на частоты 6,050 і 7,115 кілягэрцаў. Хвалі – 49 і 41 мэтар.
Ад 22-й гадзіны да поўначы слухайце беларускую "Свабоду" на кароткіх хвалях – 41 і 31 мэтар. Частоты 7,115 і 9,750 кілягэрцаў.
Заўсёды, ад 6-й да 8-й раніцы і ад 6-й вечара да поўначы лавіце "Свабоду" на сярэдніх хвалях. Частата – 612 кілягэрцаў, 490 мэтраў.
Напішыце, калі ласка, пра якасьць прыёму нашых перадачаў на новых частотах.
Адрас у Менску: 220005, паштовая скрынка 111;
у Чэхіі – ul.Vinohradska 1, Praha 1, 110 00
Новыя хвалі і частоты ўводзяцца пасьля пераходу на летні час – у нядзелю, 30-га сакавіка.
Выбірайце Свабоду!