Пастар царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка атрымаў сёньня прадпісаньне з адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску. Пастару, які жыве са сваёй сям’ёй на вуліцы Рэпіна ў прыватным доме, прапанавалі яго разбурыць.
Чыноўнікі паведамілі, што дом быў пабудаваны без адпаведнага дазволу.
Вячаслаў Ганчарэнка жыве там са сваёй жонкай і трыма дзяцьмі. Раней туды наведваліся правяральнікі, каб пераканацца, што ў доме няма офісу пратэстантаў.