“Мы гатовыя размаўляць як з апазыцыяй, так і з уладамі”, цытуе “Der Standard”словы Квасьнеўскага .
Міжнародная група палітыкаў на чале з былым прэзыдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім хоча паступова падтрымліваць рэформы ў Беларусі і весьці з краінай гэтак званы шырокі дыялёг, піша аўстрыйская газэта “Der Standard” .
“Мы гатовыя размаўляць як з апазыцыяй, так і з уладамі”, цытуе “Der Standard” словы Квасьнеўскага .
Паводле экс-прэзыдэнта Польшчы, “канчатковая ізаляцыя беларускага кіраўніцтва не прывядзе да посьпеху”.
Квасьнеўскі дадае, што гатовы прыехаць у Менск з тым, каб без нейкіх перадумоваў узяць удзел у такім дыялёгу.
“Ніякі рэжым не бывае вечным”, падкрэсьлівае польскі палітык. Ён перакананы, што неабходна думаць і пра час, які настане пасьля зыходу Лукашэнкі. У любым у выпадку, гатовасьць ды дыялёгу не выключае намаганьняў па вызваленьні ў Беларусі ўсіх палітвязьняў, падкрэсьлівае Квасьнеўскі.
Міжнародная група палітыкаў створаная летась. Акрамя Квасьнеўскага яе яе ўваходзяць колішнія міністрф замежных справаў Вугоршчыны, Баўгарыі, Украіны - Янаш Мартоньі, Надзея Міхайлава, Барыс Тарасюк.
Як піша аўстрыйскае выданьне, Квасьнеўскі адыграў важную ролю пасярэдніка ў часе аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне ў 2004, якая прывяла да дэмакратычных пераўтварэньняў у Эўропе.