Міністэрства фінансаў ЗША патлумачыла санкцыі, уведзеныя ў лістападзе 2007 году адносна канцэрну “Белнафтахім”.
Фактычна сфэра дзеяньня санкцыяў распаўсюджаная на ўсе беларускія прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу з доляй дзяржавы ня меншай за 50%.
Да публікацыі 6 сакавіка на сайце Міністэрства фінансаў ЗША тлумачэньня санкцыі закранулі толькі прадстаўніцтвы канцэрну і яго даччыныя прадпрыемствы.
“Грамадзяне ЗША, якія падтрымліваюць ці наладжваюць адносіны з суб'ектамі гаспадараньня, у якіх “Белнафтахім” валодае наўпрост ці ўскосна доляй з 50% і большай, павінны ўлічваць, што маёмасьць такіх суб'ектаў гаспадараньня і інтарэсы ў іх будуць блякавацца”, – гаворыцца ў тлумачэньні.