Госьць “Начной Свабоды” – колішні кіраўнік беларускай дыпляматычнай місіі ў Нямеччыне Аляксандар Рухля.
Ганна Соўсь: Спадар Аляксандар, Вы шмат чым займаліся ў жыцьці – былі кіраўніком беларускай дыпмісіі ў Нямеччыне, хімікам-навукоўцам, загадвалі аддзелам міжнародных сувязяў БДУ, зьяўляецеся адным з заснавальнікаў рэабілітацыйнага цэнтру
Найбольш камфортна я сябе адчуваў, калі быў выкладчыкам хіміі для студэнтаў і калі займаўся навуковай працай.
Аляксандар Рухля: Мне здаецца, найбольш камфортна я сябе адчуваў, калі быў выкладчыкам хіміі для студэнтаў і калі займаўся навуковай працай. Гэта вельмі цікава. А потым жыцьцё неяк так склалася, што то ў камсамол запрасілі, то ў партыю, то ў міністэрства. Мне здавалася – паспрабую гэта, можа мне гэты досьвед спатрэбіцца... Мне здавалася, што навука ад мяне нікуды ня дзенецца. І вось столькі гадоў ужо прайшло, і, напэўна, цяжка мне ўжо вярнуцца да навуковай працы, да выкладаньня хіміі. Шкада.
Соўсь: Калі ўжо закранулі БДУ, дзе Вы 6 гадоў узначальвалі ўпраўленьне міжнародных сувязяў, – нядаўна з БДУ быў адлічаны грамадзкі актывіст Франак Вячорка, пасьля чаго моладзевыя актывісты зьвярнуліся да сваіх міжнародных партнэраў у заходнеэўрапейскіх краінах з просьбай паспрыяць прыпыненьню міжнародных кантактаў зь Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам. А наколькі шырокія былі гэтыя кантакты ў часы Вашай працы, і што Вам вядома пра цяперашнія міжнародныя сувязі БДУ? Ці рэальна спыніць гэтыя кантакты?
Рухля: Я думаю, што нерэальна спыніць, таму што яны ўжо наладжаныя, і сувязі гэтыя ёсьць і з Енскім унівэрсытэтам, і зь Ляйпцыскім унівэрсытэтам, і з Манхаймам, і з многімі іншымі унівэрсытэтамі Італіі, Гішпаніі, Польшчы, з навукоўцамі якіх разам працуюць нашы навукоўцы. У нас было больш за 50 партнэрскіх дамоваў аб супрацоўніцтве ў маю бытнасьць. Я нядаўна быў у тым упраўленьні, мне здаецца, што цяпер яшчэ больш стала, прынамсі, ня менш, і гэтага нельга спыніць, бо гэта ня зьверху насаджаецца, а зьнізу ідзе, самі людзі супрацоўнічаюць адны з аднымі, і гэта вельмі на самай справе каштоўна.
Соўсь: Давайце згадаем падзеі 13-гадовай даўніны, адзін зь першы дыпляматычных скандалаў на пачатку прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, калі быў зьбіты паветраны шар з двума амэрыканскімі паветраплавальнікамі. Вы тады былі Часовым павераным Беларусі ў Нямеччыне. Наколькі я ведаю, гэты інцыдэнт падштурхнуў вас пакінуць дыпляматычную працу. Раскажыце, калі ласка, як гэта было?
Гэта быў адзін з тых інцыдэнтаў, якія падштурхнулі мяне пакінуць дыпляматычную працу
Соўсь: І як Вы тлумачылі?
Рухля: Я ж ня мог ад сябе тлумачыць, я павінен быў гаварыць тое, што мне давала дзяржава, таму цяжка было растлумачыць, чаму выгналі ў 1995 годзе дубінкамі з парлямэнту нашых парлямэнтароў, цяжка было растлумачыць, што такое рынкавы сацыялізм... Мне было складана, таму я быў вельмі рады, што пайшоў з гэтай службы праз два гады.
Самае каштоўнае для чалавека – гэта свабода дзеяньняў, і калі ты можаш устаць і пайсьці, калі ў цябе ёсьць іншыя здольнасьці, можаш яшчэ нешта рабіць
Рухля: На самай справе, я цяпер даволі свабодны чалавек, і магу кожны дзень устаць і пайсьці... Мне заўсёды здавалася, што самае каштоўнае для чалавека – гэта свабода дзеяньняў, і калі ты можаш устаць і пайсьці, калі ў цябе ёсьць іншыя здольнасьці, можаш яшчэ нешта рабіць – гэта добра. Я ведаю нямецкую мову, магу перакладаць, магу хімію выкладаць, напружыўшыся... Мне здаецца, што чалавек не павінен абедзьвюма рукамі трымацца за крэсла, і калі ён адчувае, што можа ўстаць і пайсьці – мне здаецца, што гэта вельмі каштоўна для чалавека.
Соўсь: Як Вы лічыце, як можна перамагчы страх?
Рухля: У кожнага свой мэтад, як пераадолець страх. Я ўяўляю гэта сабе так: ты стаіш заўжды перад нейкім выбарам. Трэба нешта зрабіць, нейкі ўчынак, гэта можа быць зьвязанае з рызыкай. Што можа быць самым горшым? Калі ты ўявіш і хуценька празь сябе гэта прапусьціш і знойдзеш спосабы, як ты будзеш рабіць, тады страх зьнікае.
Я сябе некалі адвучаў ад страху, калі быў малы – зачыняўся ў цёмным пакоі. Я баяўся быць безь сьвятла, але прымушаў сябе гэта рабіць, і такім чынам пазбавіўся боязі цемры, закрытага пакою... А што да страху наконт таго, што ты будзеш рабіць, дзе ты можаш апынуцца – трэба проста ўявіць сябе ў розных сытуацыях, выбар зрабіць.
Соўсь: Я хацела бы перавесьці нашу размову на больш сумную тэму. 11 дзён таму памерла Ірына Казуліна. Я ведаю, што Вы былі блізка знаёмыя з сям’ёй Казуліных, былі ў выбарчай камандзе Аляксандра Казуліна, з-за чаго фактычна з згубілі працу ў БДУ. Што Вы сказалі спадару Аляксандру на разьвітаньне, калі ён ад’яжджаў у калёнію?
Я сказаў Сашу, калі ён ад'яжджаў: "Трымайся. Мы цябе чакаем"
Соўсь: Вы цяпер на дабрачынных пачатках працуе перакладчыкам і дарадцам галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па футболе Бэрнта Штанге. А чаму такі паварот у жыцьці?
Рухля: Так склалася. Я люблю футбол. Я ніколі ў футбол не гуляў на сур'ёзным узроўні, як усе – у дваровых камандах, дзіцячых, – але маю такія даволі добрыя сувязі зь немцамі і зь фірмай "Пума" ў прыватнасьці. Я дапамагаў Беларускай фэдэрацыі футбола наладжваць кантакты з гэтай фірмай, і дзякуючы гэтаму яны атрымоўваць спонсарскую падтрымку ў фірме "Пума", і вось праз гэтыя кантакты мы выйшла на гэтых трэнэраў. Так атрымалася, што іх прывялі ў часе, калі мы праводзілі гэтыя перамовы. А другога трэнэра я яшчэ з 1970-га году ўспомніў, бо ён тады гуляў за клюб горада Ены, а я вучыўся тады ў Ене і якраз перакладаў нейкія сустрэчы паміж футбалістамі ленінградзкага "Зэніту" і Ены.
Я ўжо немалады, але паезьдзіць з маладымі футбалістамі па розных краінах, акунуцца ў гэтае жыцьцё мне цікава
Соўсь: Аляксандар Мікалаевіч, ведаю, што Вы цяпер на лецішчы, і Ваш дом знаходзіцца у 100 мэтрах ад Вілейскага вадасховішча. Вядома, што Вы захапляецеся рыбалкай, а як Вам ловіцца па начах?
Рухля: Зразумела, што за 40 гадоў рыбалкі і па начах прыходзілася лавіць... Але днём ловіцца лепей, хаця бываюць посьпехі і па начах.
Соўсь: Які Ваш самы апошні посьпех у рыбалцы?
Рухля: Нядаўна, 23 лютага, мы разам зь нямецкімі трэнэрамі беларускай зборнай па футболе паехалі лавіць на лёд. Яны вельмі хацелі паспытаць, што такое рыбалка на лёдзе, былі сьведкамі і дапамагалі нават выцягваць шчупака, які важыў 12 кіляграмаў – цяпер ужо легенды ходзяць і фатакарткі, хто яго злавіў, але на самой справе гэта злавіў сусед, які недалёка ад нас лавіў. Вось так посьпех я бачыў.
Соўсь: Вы – адзін з заснавальнікаў рэабілітацыйнага цэнтру “Надзея” для дзяцей з чарнобыльскіх рэгіёнаў у Вялейцы. Тэма Чарнобылю дагэтуль застаецца Вашым болем?
Для дыплямата ў мяне і натура не падыходзіць: дыплямат павінен гаварыць адно, а думаць іншае, а я не магу неяк у сабе ўтрымаць такую вось розьніцу думак і словаў
Соўсь: Напэўна, невыпадкова, што і вашае лецішча недалёка ад "Надзеі"?
Рухля: Калі шчыра сказаць, то гэтыя тры ўчасткі па 10 сотак, у тым ліку і мой, былі выдзеленыя Вілейскім райвыканкамам як такая падзяка за тое, што мы стварылі такі цэнтар, дзе 168 працоўных месцаў для вілейскіх людзей – гэта даволі вялікі ўклад і ў разьвіцьцё Вілейскага рэгіёну.
Соўсь: Дзякуй, спадар Аляксандар, ўсяго Вам лепшага. Жадаю, каб Вам не даводзілася вельмі часта ўставаць і сыходзіць...
Аляксандар Рухля нарадзіўся ў вёсцы Рухлі Маладэчанскага раёну. У 1967 годзе паступіў на хімічны факультэт БДУ, у 1969-м паводле першага абмену студэнтамі паехаў вучыцца ў ГДР. Скончыў Енскі унівэрсытэт па спэцыяльнасьці “хімія”. Працаваў сакратаром камітэту камсамола БДУ, старшынём партыйнай камісіі БДУ, намесьнікам дырэктара Інстытуту фізыка-хімічных праблем. Кандыдат хімічных навук. У Дзяржаўным камітэце па Чарнобылю быў загадчыкам Упраўленьня навукі і міжнародных сувязяў. Потым было Ўпраўленьне па Чарнобылю Міністэрства замежных спраў, на пачатку 1994 года быў прызначаны намесьнікам міністра замежных спраў. Працаваў у амбасадзе Беларусі ў Нямеччыне, Упраўленьні міжнародных сувязяў БДУ. У 2005 годзе, пасьля таго, як увайшоў у каманду Аляксандра Казуліна, быў вызвалены з пасады.