Дэмакратычнага актывіста з Мастоў Алеся Зарамбюка запрасіў для “канструктыўнай гутаркі” ў абласную ўправу КДБ афіцэр Алег Жывушка.
Ён не патлумачыў, па якой справе выклікае Алеся, але ўзгадніў, у які час яму будзе зручней прыехаць у Горадню. Дамовіліся на пятніцу 7 сакавіка. На гэты дзень актывісту дашлюць позву.