Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў падтрымку і ўхваліў вызваленьне Аляксандра Казуліна на пахаваньне жонкі Ірыны.
Тадэвуш Кандрусевіч таксама пацьвердзіў, што дадзеная згода на ўсталяваньне труны зь целам Ірыны Казулінай у Чырвоным касьцёле Менску.
Ксёндз магістар Чырвонага касьцёлу Уладзіслаў Завальнюк паведаміў, разьвітальная імша адбудзецца 27 лютага у 12.00.
26 лютага а 20-й гадзіне труну зь целам Ірыны Казулінай прывязуць у Чырвоны касьцёл.
Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў таксама, што не атрымоўваў зваротаў з боку сям’і Казуліных.
“Але я вельмі задаволены тым, што адказныя асобы далі магчымасьць Казуліну прыехаць на пахаваньне сваёй жонкі. Гэта вельмі гуманна і вельмі добра”.