Сваё спачуваньне Вользе і Юлі Казуліным даслаў старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк
У сваім лісьце Зянон Пазьняк піша:
“Выказваю спачуваньне ў сувязі з заўчаснай сьмерцю Вашай мамы і зьдзекам над бацькам.
Спачуваю Вашаму гору і спадзяюся, што нядоўга цемра будзе панаваць на сьветлай нашай Беларусі”.