“Рада БНР смуткуе з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай, сьветлай жанчыны, якая, нягледзячы на цяжкую хваробу, знаходзіла ў сабе сілы дапамагаць людзям і да апошняга свайго зямнога дня выяўляла нязломнасьць сілы духу. Глыбокія спачуваньні мужу Аляксандру, дачкам Вользе і Юлі”, – гаворыцца ў лісьце Рады БНР.
Ад сябе асабіста словы спачуваньня выказала Старшыня Рады Івонка Сурвіла: “Атрымала зь вялікім сумам вестку пра сьмерць спадарыні Ірыны Казулінай. З глыбіні сэрца спачуваю яе мужу і дачкам. Я мела гонар спаткаць спадарыню Ірыну ў Вільні крыху болей за год таму. Была ўражаная яе энэргіяй, яе верай, што хутка дачакаецца вызваленьня мужа, яе словамі любові да яго і захапленьня ягоным змаганьнем. Цяжка пагадзіцца зь лёсам гэтай цудоўнай, мілай, прыгожай жанчыны”.