Фідэль Кастра сыходзіць у адстаўку

Фідэль Кастра заявіў, што адмаўляецца ад пасады старшыні Дзяржаўнай Рады Рэспублікі Куба.

“Я ня буду прэтэндаваць на пасаду старшыні Дзяржаўнай Рады і вярхоўнага галоўнакамандуючага і не прыму яе”, — гаворыцца ў заяве Ф.Кастра.

Цэнтральная кубінская газэта “Гранма” падае словы кіраўніка Кубы пра тое, што на дадзены момант стан ягонага здароўя не дазваляе кіраваць краінай.

Рэакцыі беларускіх палітыкаў на адстаўку Фідэля Кастра — пазьней на нашым сайце і ў эфіры.

Фідэль Кастра прыйшоў да ўлады ў 1959 годзе. У зьвязку з пагаршэньнем здароўя ад ліпеня 2007 году краінай кіруе ягоны брат Рауль.

.