Актывісты дэмакратычнага руху атрымалі сёньня позвы ў суд Савецкага раёну Менску.
Аляксандар Мілінкевіч, Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька і Зьміцер Хведарук мусяць прыйсьці ў суд 25 лютага.
У позвах пазначана, што іх выклікаюць у зьвязку з леташнімі падзеямі 14 кастрычніка. У той дзень у Менску адбыўся “Эўрапейскі марш”. Група моладзі калёнай прайшла па праспэкце Незалежнасьці. Аўтамабільны рух на нейкі час быў спынены.