Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Варшаве на гадавіну беларускіх пратэстаў

Сотні беларусаў Польшчы, а таксама салідарныя зь імі палякі і прадстаўнікі іншых народаў сабраліся ў цэнтры Варшавы на пляцы Дэфілядаў з плякатамі і беларускімі нацыянальнымі сьцягамі. Адсюль і да амбасады Беларусі ў польскай сталіцы пройдзе шэсьце ў памяць аб падзеях жніўня 2020 году ў Беларусі.

Сярод удзельнікаў шэсьця — беларускія палітыкі, анархісты, музыкі і прадстаўнікі іншых сфэраў. У тым ліку ў маніфэстацыі ўдзельнічае былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Ўладзімер Астапенка, які пакінуў сваю пасаду ў сувязі зь нязгодай з рэпрэсіямі Лукашэнкі супраць палітычных апанэнтаў.

На дадзены момант у Беларусі 610 палітвязьняў, сярод іх таксама і прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасьці. Яны працягваюць трываць катаваньні і зьдзекі ў ізалятарах і турмах.


XS
SM
MD
LG