Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група ў Менску абмяркуе пытаньне аб замірэньні на Данбасе напярэдадні навучальнага году


Кантактная група ў Менску. Архіўнае фота
Кантактная група ў Менску. Архіўнае фота

На перамовах Трохбаковай кантактнай групы (ТРК) па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе 23 жніўня ў Менску адным з пытаньняў можа стаць тэма замірэньня перад 1 верасьня.

Пра гэта ў эфіры «5 канала» сказала прадстаўніца Ўкраіны ў палітычнай падгрупе ТРК Вольга Айвазоўская.

«Асноўным пытаньнем, якое тычыцца бясьпекі, хутчэй за ўсё, будзе пытаньне замірэньня напярэдадні 1 верасьня. І я вельмі спадзяюся, што на найвышэйшым узроўні яно будзе падтрымана такім чынам, каб ад яго ня мог адступіць ніводзін з бакоў», — сказала Айвазоўская.

Яна дадала, што для рэалізацыі замірэньня пытаньне павінна вырашацца ня толькі на ўзроўні Трохбаковай кантактнай групы. Сярод іншага гэтаму можа паспрыяць тое, што 23 жніўня ў Менску будзе ісьці гаворка пра магчымыя тэрміны сустрэчы лідэраў «нармандзкай чацьвёркі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG