Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка ды іншыя беларускія чыноўнікі ўсё часьцей выказваюцца ў падтрымку статусу і становішча беларускай мовы. Дзеля чаго робяцца гэтыя заявы, як варта да іх ставіцца? Ці прывядуць яны да нейкіх канкрэтных дзеяньняў у галіне беларусізацыі? Якія стасункі мае ТБМ з афіцыйнымі ўладамі?
На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.