Спадарожнік Кіева стаў і адной з галоўных перашкод на шляху расейскіх войскаў, якія ўвайшлі на тэрыторыю Ўкраіны зь беларускай тэрыторыі праз чарнобыльскую зону і плянавалі ўзяць сталіцу Ўкраіны «за тры-чатыры дні».
Моцныя баі тут працягваліся з 27 лютага да 28 сакавіка, калі ўкраінскія ўлады заявілі аб вызваленьні Кіеўшчыны ад расейскіх войскаў. І ўжо празь некалькі дзён, калі туды змаглі прыехаць журналісты, сьвет быў уражаны тым, што расейцы пакінулі пасьля сябе.
Цяпер у горад пакрыху вяртаецца ўмоўна мірнае жыцьцё, бо ўсё яшчэ застаюцца пагрозы ракетных абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі. Але ўлады ўжо актыўна шукаюць сродкі для аднаўленьня пашкоджаных жылых дамоў і інфраструктуры, аднаўляюць энэргазабесьпячэньне.
Мясцовыя жыхары таксама пачалі вяртацца дадому, нават у тыя будынкі, якія ўжо немагчыма аднавіць.