Перад хакейным чэмпіянатам у многіх беларускіх гарадах, у тым ліку ў Горадні, праведзеныя арышты актывістаў апазыцыі. Як вы да гэтага ставіцеся? Чаго, на вашу думку, баяцца ўлады?
Мужчына: «Каб людзі бачылі, што прымаюцца захады. Калі ня будуць іх садзіць, чалавек будзе ведаць, што можна выйсьці. Атрымліваецца, і ўсе будуць выходзіць. А так пасадзілі і ўсё».
Кабета: «Проста пасадзілі, каб бачылі, што калі выйдуць, проста так з рук ня сыйдзе».
Кабета: «Можа, ўлады і баяцца такога раскладу, як якіясьці пікеты ці што іншае. Але якогасьці масавага маштабу байкоту чэмпіянату ня будзе, бо ўсе зборныя прыехалі, шмат заўзятараў у нас на мяжы было — са Славакіі, Чэхіі. На самай справе я гэтымі палітвязьнямі не цікаўлюся і ня ведаю — што і як. Я думаю, чэмпіянат можа быць добры».
Мужчына: «Калі актывісты супраць нашай і краіны і „бацькі“ на самай справе... Чэсна, я „бацьку“ паважаю, хакей і „бацька“ — адна і тая ж рэч, я так думаю».
Сталы мужчына: «Я ня ведаю, я ж не міліцыянт, я ня ў курсе гэтага».
Мужчына: «Ды вядома: ня трэба спорт прыплятаць да палітыкі, чэмпіянат павінен у першую чаргу прайсьці як спаборніцтва».
Мужчына: «Асабіста я скажу: за гэтыя грошы, што аддалі на чэмпіянат сьвету, можна было вылячыць тысячы дзяцей у Нямеччыне, каторыя хворыя ў Беларусі. Перастрахоўка! Я так зразумеў, што наш прэзыдэнт не ад Украіны ці Расеі баіцца байкоту, каб не паўтарылася Алімпіяда-80».

Сталы мужчына: «Я не гляджу навіны, таму ня ведаю каго арыштавалі. Я не магу так, на слых. А раптам няпраўда? Я ж не глядзеў навіны».
Кабета: «Проста пасадзілі, каб бачылі, што калі выйдуць, проста так з рук ня сыйдзе».
Хлопец: «Народ-то ужо разумее — чаго тут дзёргацца? Я маю на ўвазе «маўклівыя акцыі».
Кабета: «Можа, ўлады і баяцца такога раскладу, як якіясьці пікеты ці што іншае. Але якогасьці масавага маштабу байкоту чэмпіянату ня будзе, бо ўсе зборныя прыехалі, шмат заўзятараў у нас на мяжы было — са Славакіі, Чэхіі. На самай справе я гэтымі палітвязьнямі не цікаўлюся і ня ведаю — што і як. Я думаю, чэмпіянат можа быць добры».
Мужчына: «Калі актывісты супраць нашай і краіны і „бацькі“ на самай справе... Чэсна, я „бацьку“ паважаю, хакей і „бацька“ — адна і тая ж рэч, я так думаю».
Сталы мужчына: «Я ня ведаю, я ж не міліцыянт, я ня ў курсе гэтага».
Жанчына: «Нічога ня будзе, проста людзі будуць глядзець хакей, адпачываць».
Мужчына: «Ды вядома: ня трэба спорт прыплятаць да палітыкі, чэмпіянат павінен у першую чаргу прайсьці як спаборніцтва».
Сталая жанчына: «Зачыстка невялікая. Таму што гэта, па-першае, арганізоўвае і прэзыдэнт, менавіта ўдзельнічае ў гэтым, таму што ён любіць хакей, спорт і прапагандуе. І потым у людзей усякае на думцы, лішні раз перастрахавацца ў нас у краіне не перашкодзіць».