Пратэсты ў Сэрбіі. Тысячы людзей мітынгуюць 11-ю суботу запар
Тысячы сэрбскіх антыўрадавых дэманстрантаў пікетуюць 11-ю суботу запар. 16 лютага частка пратэстоўцаў маршыравалі па вуліцах Бялграду і зьбіралі подпісы за «Пагадненьне з народам» - пэтыцыю, ініцыяваную апазыцыйнымі групамі, каб заклікаць да сумленных выбараў і павелічэньня грамадзкага кантролю над дзяржавай. Мітынгі пачаліся пасьля таго, як 23 лістапада 2018 быў атакаваны лідэр левай партыі Сэрбскай Рэспублікі Борка Стэфанавіч. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Аляксандра Вучыча (відэа Балканскай рэдакцыі Радыё Свабода).